Калядны і навагодні Тбілісі



Сталіца Грузіі ў калядныя свята выглядае, як сапраўдны еўрапейскі горад. Асабліва прыгожа выглядае цантральны праспект гораду – праспект Шота Руставелі, дзе анёлы і вялікія гірлянды на кожным кроку.

Калядоўшчыкаў, канешне,  на вуліцах Тбілісі не пабачыш, але навагодні Тбілісі ўражвае.

Турыстычны Тбілісі – гэта не толькі цэнтральныя вуліцы, гэта і рынак, дзе можна прыдбаць знакамітыя грузінскія прыправы і прысмакі.

Трэба паспрабаваць грузінскага віна, ці чачы (вінаграднай гарэлкі) з рознымі смакамі. Таксама можна прывесці дахаты розныя віды грузінскага сочыва з садавіны, якую не сустрэнеш у іншых месцах.

У кавярнях і рэстарацыях гораду граюць жывую музыку элегантна апранутыя музыкі, якія даведаўшыся, што мы з Беларусі заспявалі нам “Белавежскую пушчу”.

Беларускае Радыё Рацыя