Калядныя падарункі ў Тайландзе развезлі на сланах
У Тайландзе сланы дапамагаюць Санта–Клаўсам развозіць калядныя падарункі.
Пяць святочна ўпрыгожаных сланоў прывезлі дзецям паветраныя шары, мяккія цацкі і прысмакі. Акрамя раздачы падарункаў, незвычайныя Санта–Клаўсы ладзяць шоў, у якім яны танчаць і выконваюць розныя трукі.
Каляды не з’яўляецца афіцыйным святам у краіне, але многія тайцы прытрымліваюцца гэтай традыцыі.
