Каменныя фаласы ў Гарадку



Каменныя фаласы ў музеі ў Гарадку (Віцебская вобласць) не выстаўленыя ў агульнай экспазіцыі.

Пры папярэдняй дамоўленасці экспанаты выносяць з фондаў музея.  

Супрацоўнікі музея тлумачаць гэта тым, што найбольш частыя наведнікі музея – дзеці. Ці ёсць нешта непрыстойнае для дзяцей ў каменных артэфактах – пытанне спрэчнае. Зрэшты, экспазіцыйная плошча дазваляе паказваць каменныя фаласы ў асобнай невялікай зале. 

Гэтыя фаласы археалагічнага паходжання. Іх знаходзяць і ў зямлі, і на дне глыбокіх таямнічых азёраў.

Музейныя супрацоўнікі звязваюць паходжанне артэфактаў з культам урадлівасці. 

Самы апошні экспанат (крайні злева) знойдзены на вуліцы Стара-Полацкай у Гарадку.

Музейная калекцыя з часом дапаўняецца. Знаходзяць каменныя фаласы і ў самім Гарадку- на гародах. 

Вёска Дарахі.

Каменныя фаласы з Гарадоцкага раёну яшчэ недастаткова даледаваныя. На іх звярнуў увагу ў 70-ыя гады 20-га стагодзя краязнаўца Іван Вашчыла, які знайшоў іх у лесе каля вёскі Дарахі.

Кажуць, што вёска Дарахі, цяпер „дачная”.   

 

Дарога ў Дарахоўскі лес. Далей – толькі пешшу.  

Леанід Гаравы з эскурсантамі з Воршы пры ўваходзе ў Дарахоўскі лес. 

Леанід Гаравы, краязнаўца, былы настаўнік, звольнены ў 2005 годзе па палітычных матывах, шмат робіць для таго, каб пра унікальнасць Гарадоцкага рэгіёну даведаліся ў свеце. Леанід Гаравы гаворыць: „Дакладна невядома, якога часу каменныя фаласы, магчыма, балцка-крывіцкага перыяду”.

Дарахоўскі лес багаты на курганы, якія раскопваў археолаг Георгі Штыхаў.           

Леанід Гаравы лічыць, што культ фаласаў мог бы спрыяць стварэнню эксклюзіўнага накірунку вандровак у Гарадок і Дарахоўскі лес.     

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя