Камера катаванняў у замку Паланок
Год таму
Сярэднявечны замак Паланок знаходзіцца ў горадзе Мукачэве ў Закарпацкай вобласці Украіны. Цяпер тут музей. Уваход каштуе 50 грывень.
Сярод усяго можна наведаць і рэканструяваную „Камеру катаванняў”.
Замак уражвае сваёй веліччу, але пасля наведвання камеры катаванняў, жаданне жыць у сярэднявеччы знікае.
У камеру катаванняў вядзе цёмны калідор, трапіўшы ў які са святла, не ведаеш, куды накіравацца і адчуваеш сябе жахліва, баішся аступіцца, зваліцца.
У камеры бачым метады і прылады для катаванняў.
Беларускае Радыё Рацыя