Касмічны Давід-Гарэджы



У Грузіі ёсць месца, дзе смела можна здымаць фантастычнае кіно. Гэта Давід-Гарэджы.

Давід-Гарэджы знаходзіцца на самай мяжы з Азербайджанам. Пейзажы наўкол абсалютна не грузінскія і месцамі – проста касмічныя.

Увогуле, Давід-Гарэджы – цэлы комплекс манастыроў, але звычайна маюць на ўвазе самы вялікі, афіцыйная назва якога – Лаўра Давіда. Заснаваў гэтую справу Давід – адзін з так званых “сірыйскіх бацькоў” – прапаведнікаў хрысціянства, якія прыйшлі ў Грузію ў VI стагоддзі з Сірыі.

У манастыры, да слова, для манахаў вельмі жорсткі кодэкс. Некаторым нават забараняецца размаўляць, а турыстам дазваляюць наведваць толькі галоўны храм. Тым не менш, там ёсць што паглядзець. Такое не забываецца…

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара