Касцёл святога Казіміра ў Лепелі



Касцёл месціцца ў цэнтры горада, практычна на беразе вялізарнага Лепельскага возера.   

Каля касцёла Святога Казіміра ў Лепелі вернікаў вітае скульптура папы Яна Паўла II у рызах.  

Дзвюхвежавы мураваны касцёл у Лепелі  пабудаваны ў 1857–1876 гадах у стылі класіцызму Фундатарам касцёла быў мясцовы шляхціц Мальчэўскі. 

Гісторыя касцёла драматычная: у 1935 годзе быў арыштаваны ксёндз, а касцёл зачынены.

Пры СССР будынак касцёла выкарыстоўвалі для сховішча садавіны, гараж, а пасля перарабілі ў электрычную падстанцыю.

Касцёл быў вернуты каталікам у 1990-м годзе і асвечаны ў 1995 годзе. 

Беларускае Радыё Рацыя