Кругласуткавае назіранне за жыццём дзікіх жывёл



Адмысловыя фотапасткі ўсталявалі ў Белавежскай пушчы з беларускага боку. З дапамогаю іх цяпер можна назіраць за жыццём дзікіх жывёлаў. Аўтары такога механізму – прадстаўнікі грамадскага аб’яднання ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’’ і навукоўцы Нацыянальнага парку Белавежская пушча.

“Гэта своеасаблівае кругласуткавае назіранне за жыццём жывёлаў”, – распавёў прадстаўнік арганізацыі ’’Аховы птушак Бацькаўшчыны’’ Андрэй Абрамчук:

– Канструкцыя дастаткова простая – гэта фотакамера, змешчаная ў адмысловы корпус, які робіць яе цяжкадасяжнай. Яна працуе ў аўтаматычным рэжыме і робіць як фотаздымкі, так і відэа, рэагуе на рух. А зараз пасля калібрацыі і пэўных тэхнічных работ яны запрацавалі ў поўную сілу. Іх галоўная задача – гэта фіксаваць усё, што адбываецца вакол.

Не выключана, што па выніках назірання за жывёламі цягам некалькіх год, будзе арганізаваная фотавыстава, – запэўніў Андрэй Абрамчук.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота animalspace.net

[manual_related_posts]