Курган Несмяротнасці ў Воршы



Ён выглядае, як язычніцкае капішча – высокі земляны насып з чырвонай зоркай ўгары і Вечным агнём-знічом ў падножжы.

Аршанскі Курган Несмяротнасці (Курган Бессмертия) мае вышыню 8 метраў. Ён быў насыпаны ў 60-ыя гады 20-га стагоддзя, а яшчэ раней быў створаны Парк Герояў. Дрэвы садзілі школьнікі гарадскіх школ, але той першы парк вельмі пацярпеў падчас урагану ў 2000 годзе, таму былі пасаджаныя новыя дрэвы.

IMG_2823

IMG_2828

Ад Кургану адыходзяць 5 алеяў, кожная з якіх мае імя Героя Савецкага Саюзу. Праектаваў Курган Несмяротнасці Георгі Гаранскі, які на той час быў галоўным архітэктарам гораду.

У 70-80-ы гады, калі ў Воршы былі распаўсюджаныя бойкі паміж раёнам, Курган даў назву аднаму з раёнаў, які пачынаўся за раёнам Раніца (па назве гастраному) і называўся – Курган.

Зараз у Парку Герояў заўсёды шмат людзей – праз яго пралягае шлях у Еўраопт, тут гуляюць дзеці і збіраюцца людзі сталага веку, а насупраць парку – Лядовы палац.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя