Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку



Беларускія комплексы „Лагойск” і „Сілічы” ў Менскай вобласці паводле вынікаў праведзенага ў інтэрнэце апытання названыя найлепшымі гарналыжнымі курортамі ў СНД для адпачынку расейцаў, паведамляе расейскае аналітычнае агенцтва „ТурСтат”.

За курорты Беларусі аддадзена 32% галасоў.

У топ-5 курортаў СНД для зімовага адпачынку акрамя беларускіх комплексаў увайшлі Чымбулак у Казахстане, Шахдаг і Туфандаг у Азербайджане, Цахкадзор у Арменіі і Каракол у Кыргызстане.

За Чымбулак блізу Алматы прагаласавалі 23% апытаных. Курорты Шахдаг і Туфандаг назвалі найлепшымі 16% апытаных, Цахкадзор, які размешчаны за 50 км ад Ерэвана, — 8%, 6% рэспандэнтаў аддалі перавагу курорту Каракол, 5% — курорту Чымган за 80 км ад Ташкента.

belapan.by