Ля берагоў Італіі знайшлі унікальны каралавы рыф



У Адрыятычным моры, ля ўзбярэжжа італьянскай камуны Манаполі, навукоўцы выявілі каралавы рыф працягласцю па меншай меры 2,5 км – гэта першая падобная знаходка за некалькі стагоддзяў, паведамляе ВВС.

У адрозненне ад больш звыклых нам трапічных каралавых рыфаў, адрыятычныя каралы пафарбаваны менш ярка. Навукоўцы тлумачаць гэта глыбінёй залягання рыфа.

Афарбоўку каралаў надае мікраскапічнае багавінне – якія, як і іншыя расліны, існуюць за кошт фотасінтэзу і патрабуюць яркага асвятлення.

Калі трапічныя каралы ўтвараюцца пераважна на плыткаводдзе, куды без праблем пранікае яркае сонечнае святло, то калонія, выяўленая ў Адрыятыцы, размяшчаецца на глыбіні 35-50 метраў, дзе святло ўжо рассеянае і магчымасці фотасінтэзу даволі абмежаваныя.

Такія каралавыя рыфы сустракаюцца даволі рэдка.

zviazda.by