Масква. Чырвоная плошча. Лобнае месца
Год таму
У Маскве я была праездам, стрыечная сястра сказала, што мне трэба абавязкова сфатаграфавацца на Чырвонай плошчы.
Я запярэчыла, але яна настойвала: “Тысячы людзей мараць сфатаграфавацца на Чырвонай плошчы! А Ты!” Я хацела сказаць, што гэта не так, але тут убачыла групу японскіх турыстаў, якія фатаграфаваліся на Чырвонай плошчы.
Такім чынам і я сфатаграфавалася каля Маўзалея.
А яшчэ ўразіла Лобнае месца – з якога зачытвалі дзяржаўныя ўказы, а таксама прыводзілі ў выканне смяротнае пакаранне.
Гэты помнік расейскай гісторыі таксама знаходзіцца на Чырвонай плошчы і шануецца.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя