Менск і Дубай звяжа прамы авіярэйс



Адпаведная інфармацыя размешчана ў афіцыйным запісе авіякампаніі „Белавія” ў Facebook.

„З 6 лістапада 2018 года пачынаецца выкананне чартэрнай праграмы па маршруце Менск – Дубай – Менск”, – гаворыцца ў паведамленні.

Рэйсы будуць выконвацца штотыдзень па серадах на самалётах „Боінг 737-800”. Час у шляху складзе 5 гадзін 30 хвілін. Колькасць пасажырскіх месцаў – 189. Вылет з Менска мяркуецца прыкладна ў 9.00.

zviazda.by