„Мінсктранс” пра рэйсы да Варшавы ў канцы-пачатку года



Дзяржаўнае прадпрыемства “Мінсктранс” праінфармавала, як напрыканцы і ў пачатку наступнага года будуць выконвацца рэйсы да Варшавы.

Так, з 20 снежня прадпрыемства будзе выконваць штодня рэйсы па маршруце Менск — Варшава праз Беласток і Аэрапорт “Модлін” часам адпраўлення з Менска ад АВ “Цэнтральны” ў 8.00 (з Варшавы з 21 снежня ў 19.30).

З 20 снежня “Мінсктрас” адкрывае рух аўтобусаў па маршруце Менск — Варшава праз Баранавічы, Берасце, Варшаву (Аэрапорт імя Шапэна) адпраўленнем з Менска ад АВ “Цэнтральны” ў 0.30 штодня па 13 студзеня 2019 года і далей з 14 студзеня будзе выконваць рэйсы па пятніцах, суботах, нядзелях. З Варшавы аўтобусы пойдуць у 23.00 штодня з 21 снежня па 13 студзеня 2019 года і далей з 14 студзеня будуць курсаваць па пятніцах, суботах, нядзелях.

Толькі 1 студзеня з Менска ў 0.30 і 31 снежня з Варшавы ў 23.00 у рэйсы выконвацца не будуць.

zviazda.by