Могілкі-парк у Мальмё



У шведскім горадзе Мальмё ў цэнтры горада побач з ажыўленай трасай месцяцца дзеючыя могілкі Gamla Kyrkogården, якія адначасова з’яўляюцца і паркам для адпачываючых. Тут шведы шпацыруюць разам з дзецьмі і сабакамі, адпачываюць на прыстасаваных для гэтага лаўках і адначасова ўшаноўваюць памяць продкаў, якія ўжо спачылі навечна.

Гэтым могілкам 200 гадоў, тут маюць свае сямейныя магілы шматлікія знакамітыя сем’і Мальмё.

Могілкі знаходзяцца якраз насупраць шматпавярховага будынка, які яго гаспадар здае пад офісы.

Як кажа шведская журналістка Оса Ульсан, яна вельмі задаволеная працаваць у гэтым будынку, бо вокны яе офіса выходзяць якраз на могілкі, дзе пахаваная яе маці. Таму, па словах Осы, яна знаходзіцца побач з маці і быццам бы адчувае яе падтрымку на працы.

У Беларусі ў дзень памінання продкаў ці на Дзяды прынята хадзіць у храмы і падаваць запіскі ў царкву ці касцёл, каб памаліліся за душы памерлых. У большасці шведаў – іншая традыцыя – яны нясуць кветкі, вянкі з кветак і ўпрыгожанняў разам з запіскамі на могілкі. Прычым робяць гэта ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, а не на магілах сваякоў. У запісках пішуць імёны памерлых, даты смерці і некалькі словаў пра тое, які гэта быў чалавек або словы пашаны ці ўспаміну.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]