Музей Беларускага Палесся вырашыў далучыцца да “Ночы музеяў”



У Пінску са спазненнем, але Музей Беларускага Палесся вырашыў далучыцца да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Сёння з восьмай вечара гасцей горада і пінчукоў запрашаюць на экскурсію ў падзямелле Езуіцкага калегіума. Менавіта ў будынку сямнаццатага стагоддзя і знаходзіцца Пінскі музей.

Краязнаўца Эдвард Злобін распавёў, што калісьці ў горадзе існавала легенда пра шматкіламетровыя падземныя хады на ўсход ад Пінска:

-Я таксама лазіў туды і памятаю, як знайшоў там дахоўку з кляймом пачатку стагоддзя. Некаторыя пінчукі ўзгадвалі, што падземны ход вядзе ў Гарадзішчанскі манастыр. У сувязі з тым, што ён мае выгляд абарончага збудавання, і ёсць такі патаемны ход.

Падзямелле езуіцкага калегіума ў Пінску захоўвае шмат таямніцаў. Калісьці тут трымалі абарону паўстанцы Багдана Хмяльніцкага, а ў савецкі перыяд на пэўны час у будынку размяшчалася ўправа чэкістаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: media-polesye.by

[manual_related_posts]