Музей-сядзіба Адама Міцкевіча ў Завоссі



Музей-сядзіба Адама Міцкевіча ў вёсцы Завоссе Баранавіцкага раёна набывае ўсё большую папулярнасць. Усё больш і больш беларусаў цікавіцца гісторыяй роднага краю і сваімі выбітнымі асобамі. Менавіта ў фальварку Завоссе на калядную ноч 1798 года нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады вялікі беларускі пясняр. Цяпер музей выглядае як шляхецкая сядзіба 18 стагоддзя. Адбудавана сядзіба з гаспадарчымі забудовамі ў асноўным за беларускія сродкі, кажа загадчык філіяла Міцкевіча ў Завоссе Віктар Дзьмухоўскі:

Да 200-годдзя з дня нараджэння ў 1998 годзе, у верасні, сядзіба ўжо прыняла наведвальнікаў. Едуць і нашы грамадзяне, і расейцы, і палякі, і літоўцы, славакі, немцы.

Удзельнікі экскурсіі з Баранавіч лічаць, што ў школьнай праграме павінна быць больш адведзена часу Адаму Міцкевічу:

У нас у Беларусі яго недаацэньваюць. У школьнай праграме зусім мала гадзінаў на яго даецца.

– Канешне, постаць Адама Міцкевіча незаслужана абыходзіцца ўвагай.

Сядзіба Міцкевічаў аднесена да гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь трэцяй катэгорыі.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя