Музей валуноў на Уруччы



Упершыню давялося патрапіць ў Музей валуноў у ліпені 1989 году. Уразіла – вялікая колькасць валуноў, шмат з якіх мелі магічнае значэнне і ўшаноўваліся, а пасля былі зрушаны са сваіх месцаў – прывезеныя ў менскі раён Уручча на тэрыторыю Акадэмгарадка. А цяпер, здаецца, прыжыліся камяні і на гэтым месцы.

 

IMG_1501

Музей валуноў пад адкрытым небам на Уруччы быў створаны ў 1985 годзе, бо шмат валуноў гінула тады ў камнедрабілках і выкарыстоўвалася для будоўлі дараг.

У 1974 годзе акадэмік Гаўрыла Гарэцкі заклікаў да вывучэння ледавіковых валуноў Беларусі, а найбольш значныя абвясціць помнікамі прыроды, а ў межах Акадэмгарадку стварыць музэй валуноў пад адкрытым небам. У 1981 годе ў Менск на Уручча было прывезена больш за 2000 валуноў, некаторыя важылі па 15-16 т. У 1989 годзе экспэрымэнтальная база па вывучэньні ледавіковых валуноў была абвешчана дзяржаўным помнікам прыроды

Экспазіцыя музея ўяўляе сабой мадэль мапы Беларусі з яе асноўнымі элементамі рэльефу – узвышшамі і вазёрамі. Мапа арыентавана па кірунках свету.

 Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя