На Гаваях хочуць забараніць сонцаахоўныя крэмы



Амерыканскія эколагі і кангрэсмены абмяркоўваюць законапраект аб забароне сонцаахоўных крэмаў на пляжах Гавайскіх выспаў з-за іх негатыўнага ўплыву на каралавыя рыфы.

Як паведамляе партал Honolulu Civil Beat, турыстычная рэпутацыя Гавайскіх выспаў пад пагрозай. Паводле ацэнкі эколагаў, штодня ў ваду трапляе больш за 200 літраў крэму ад загару, якія руйнуюць галоўныя турыстычныя славутасці штата.

Хімічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў крэмах, перашкаджаюць росту маладых каралаў і адбельваюць рыфы. Акрамя таго, ад дзеяння шкодных рэчываў пакутуюць прыбярэжная флора і фаўна. Хімікаты трапляюць у ваду разам з сонцаахоўным крэмам, які змываецца з цела чалавека падчас купання.

zviazda.by