На Падляшшы праходзіць праект “Падляшскае адкрытае”



Мэта праекту – дапамагчы рэгіёну прыцягнуць турыстаў ды інвестараў. Дзеля таго праводзяцца сустрэчы пазаўрадавых арганізацый, органаў самакіравання і грамадскіх дзеячаў. “Наш шанец у нашай шматкультурнасці,” – кажа выканаўца абавязкаў бурмістра горада Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі:

– Шматкультурнасць – гэтае тое, на чым наш рэгіён можа мець добрыя вынікі. Прыклад просты. Калі будзем арганізоўваць шматкультурныя фестывалі, калі будуць прыязджаць людзі, якія будуць мець жаданне тыя фестывалі паглядзець і паслухаць, то пойдуць у нашы кавярні, пераначуюць у нас у гатэлі, і пакінуць у нас свае грошы.

Праект праводзіць Асяродак падтрымкі пазаўрадавых арганізацыяў ды Маршалкоўская Управа Падляшскага Ваяводства ў Беластоку. Праграма “Падляшскае адкрытае” стане часткай Стратэгіі развіцця ваяводства да 2020 года.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.