На поўначы Кітая абвясцілі рэжым небяспекі з-за бубоннай чумы



Улады гарадской акругі Баян-Нур у аўтаномным раёне Унутраная Манголія на поўначы Кітая абвясцілі рэжым падвышанай эпідэміялагічнай небяспекі з-за пацыента з сімптомамі бубоннай чумы, які звярнуўся па дапамогу ў мясцовую бальніцу, перадае dw.com.

Мясцовыя ўлады папярэджваюць, што гэта захворванне перадаецца ад чалавека да чалавека і заклікаюць не паляваць і не есці жывёл, якія могуць стаць яго пераносчыкамі — у прыватнасці, такімі з’яўляюцца грызуны, напрыклад, мангольскія суркі. У акрузе Баян-Нур уведзены трэці (з чатырох магчымых) роўняў рэжыму апавяшчэння, пры якім пытанні эпідэміялагічнай бяспекі грамадзян каардынуюцца на роўні мясцовых уладаў. Цэнтральны ўрад падключаецца толькі на першым, самым высокім, роўні.

Раней паведамлялася пра з’яўленне бубоннай чумы на захадзе Манголіі.

[manual_related_posts]