Нашэсце снегавікоў на Глыбокае



Сёлета найбольшую колькасць снегавікоў у Беларусі можна пабачыць у Глыбокім, што ў Віцебскай вобласці. Іх разнастайнасць і своеасаблівая крэатыўнасць уразіла не толькі жыхароў горада, але і прыезджых. Нават шматлікіх павесяліла. Іх зрабілі арганізацыі і прадпрыемствы горада з розных падручных матэрыялаў па загадзе мясцовага аддзела ідэалогіі і культуры.

Быў зладжаны нават конкурс у горадзе на найлепшага снегавіка. Першае месца дасталася снегавіку з бляшанак, якога зрабіў Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат.

Другое месца заняў снегавік–лесаруб, над якім працавалі працаўнікі «Дзвінскай эксперыментальнай лясной базы».

Снегавік, які нагадвае каўбасу ў разрэзе, атрымаў трэцяе месца. Яго, вядома, зрабіў Глыбоцкі мясакамбінат.

У намінацыі «Арыгінаьнае тэхнічнае рашэнне» перамог філіял ПУ «Глыбокаегаз».

Самым крэатыўным снегавіком улады прызналі драўлянага снегавіка Глыбоцкага дома рамёстваў.

Снегавую бабу, якая шукала мужа, ацанілі ўсе жыхары горада. Ёй можна было б аддаць прыз глядацкіх сімпатый. Так крэатыўна пажартавалі працаўнікі Глыбоцкай райэпідэмстанцыі.

Фота Змітра Лупача

Але ўлады ў сваю чаргу хутка яе ўвогуле прыбралі з плошчы, бо надта яна весялілі ўсіх. Відаць, гэта і не спадабалася ўладам. Таму прыз глядацкіх сімпатый яны аддалі прадпрыемству «Глыбоцкія эжлектрычныя сеткі».

Калі хочаце пазітыўных эмоцый у калядныя святы і стары Новы год, прыязджайце ў Глыбокае! 

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота Карыны Смоткінай