Некалькі аўтамаршрутаў з Менска будуць адпраўляцца з аўтавакзала „Усходні”



 У Менску з 20 сакавіка арганізуецца адпраўленне ў рэйс некалькіх міжгародніх міжабласных маршрутаў ад аўтавакзала „Усходні”, паведамілі на прадпрыемстве „Сталічны транспарт і сувязь”.

Гэта зроблена, каб скараціць час руху для пасадкі на міжгароднія маршруты жыхароў Заводскага і Партызанскага раёнаў, адзначылі на прадпрыемстве.

Размова ідзе аб дзевяці маршрутах: №7403-Э, 7403-Т „Менск – Любча”, №7206 „Менск – Паставы”, №7402-Э, 7402-Т „Менск – Ліда”, №7404-С „Менск – Навагрудак (п/з Стоўбцы)”, №7405 „Менск – сан.Радон”, №7205-С „Менск – Наваполацк” і №7204-С „Менск – Віцебск”.

Аўтавакзал „Цэнтральны” ўключаны ў маршрут як прамежкавы прыпыначны пункт. Час адпраўлення ад яго застаецца ранейшым.

Рух па маршруце №7604-Э, 7607-ТК „Менск – Магілёў” будзе арганізаваны ад аўтавакзала „Цэнтральны” з заездам на аўтавакзал „Усходні”.

belta.by