Ніякі мароз не адменіць Казюкас у Вільні



Казюкас – штогадовы кірмаш у Вільні, які праходзіць у першыя выходныя сакавіка. Сюды з’язджаюцца народныя ўмельцы з усёй Літвы і з суседніх краін – Польшчы, Беларусі, Латвіі і Расеі.

Практычна ніхто не сыходзіць адсюль з пустымі рукамі – мясцовыя жыхары і шматлікія турысты абавязкова набываюць сувеніры, цацкі, карціны, прысмакі.

Акрамя таго, тут заўсёды весела і цікава. На Казюкасе можна паслухаць музыку, убачыць тэатралізаваныя паказы, прыняць удзел у народных гуляннях. 

Сёлета на Казюкас у Вільні было вельмі халодна, але гэта ніяк не паўплывала ні на само мерапрыемства, ні на колькасць яго ўдзельнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік