Новым дырэктарам Нацагенцтва па турызме прызначаны Антон Галыня



У Нацыянальным агенцтве па турызме змяніўся кіраўнік, паведамляе Міністэрства спорту і турызму.

Новым дырэктарам агенцтва прызначаны Антон Галыня, які раней займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва апарата савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 21 траўня ён быў прадстаўлены працоўным калектывам агенцтва і дэпартамента па турызме Мінспорту.

Папярэдні кіраўнік Нацагенцтва Вераніка Дарожка пакінула пасаду ў красавіку па ўласным жаданні. Яна ўзначальвала арганізацыю на працягу двух гадоў.

Дзяржаўная ўстанова „Нацыянальнае агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь” створаная загадам Міністэрства спорту і турызму ў сакавіку 2011 года. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца спрыянне развіццю турызму ў Беларусі і ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы турызму.

belapan.by