Нязвыклы паход ажыццявілі гарадзенскія раварысты
Нязвыклы роварны паход ажыццявілі гарадзенскія раварысты ў Каўказ у горы Сванецыі. Чацвёра гарадзенцаў за дзевяць дзён ўзняліся на перавал вышынёй больш як 2600 метраў, цягнучы рыштунак і седзячы на роварах. Вандроўнік, сябра грамадскага аб’яднання „Велагродна” Юры Гушча кажа, што сустрэчныя пешыя турысты выказвалі ім сваё захапленне. Для горнага турыста цяжка ўявіць, такі нерацыянальны спосаб уздыму на вышыню, як з дапамогаю ровара. Заплечнік, прымацаваны на турысце, — найбольш выпрабаваны і рэзультатыўны шлях. Але для удзельнікаў паходу на роварах функцыі такога носьбіта цяжкасцяў стаў „двуколавы сябар”.
Як згадвае Юры Гушча, такая група з Беларусі ўнікальная, але не адзіная ў прасторы Каўказскага хрыбта. На сваім шляху, за час паходу яны сустракалі такія групы. Канечне вышыня 2600 не такая і значная, але вартасць паходу ацэньваецца сумеснай справай, якая давяла іх да пастаўленай мэты. А мэтаю стаўся перавал Загар у Сванецыі.
Удзельнікі паходу раяць ня сядзець у хаце, а шукаць прыгодаў і ўзбагачаць уласнае жыццё вандроўкамі і сузіраннем прыгожых горных краявідаў.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
