Палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне: шмат сонца і прасторы



У верасні бягучага году ў час Дня беларускага пісьменства ўрачыста быў адчынены адрэстаўраваны былы палац князёў Друцкіх-Любецкіх. У ім зараз плануецца размясціць Палац творчасці дзяцей і моладзі.

Старадаўні палац быў пабудаваны на паўночнай ускраіне Шчучына ў другой палове 18-га стагоддзя паводле праекту архітэктара дэ Фленерса. Паводле іншых звестак праектаваў яго віленскі архітэктар Баніфацый Паўлоўскі. Парк закладаў знакаміты садавод Станіслаў Юндзіл. Першымі уладальнікамі палацу былі Сцыпіёны дэль Кампа, з пачатку 19 стагоддзя будынак перайшоў ва ўладанне князёў Друцкіх-Любецкіх, якія былі досыць уплывовымі асобамі свайго часу. Палац меў некалі вельмі багатую аздобу, каштоўную мэблю, творы жывапісу, вялікую бібліятэку. Вядома, што бібліятэка бясследна знікла ў час першай сусветнай вайны. Архіў, які ахопліваў гісторыю Шчучына з 1537-га па 1846 год быў перададзены Друцкімі-Любецкамі ў Кракаўскі музей Чартарыйскіх. Рэчы і часткі інтэр’еру шчучынскага палацу параскіданы зараз па розных краінах і сховішчах.

Каля палаца захавалася і частка старых функцыянальных і гаспадарчых пабудоваў. Цяпер помнік архітэктуры пасля дзесяцігоддзяў занядбання павінен служыць культуры. Вакол гістарычнага палаца шмат прасторы, дзе ёсць месца на скульптурныя помнікі, а тое, чым ён будзе напоўнены – залежыць ад сучаснікаў.

[Not a valid template]

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара 

  • Anonim

    Ёсць меркаванне, што стары палац (XVIII ст.) не захаваўся. Той, што мы бачым цяпер, быў закладзены на рубяжы ХІХ-ХХ ст., а дабудаваны толькі пасля Першай сусветнай вайны.
    Дарэчы, на здымках 3, 5… – не старая пабудова, ёй гадоў 10. Ну і наконт Палаца творчасці дзяцей – 6 верасня я бачыў унутры дзяцей, якія ўжо нешта малявалі. Значыць, дом дзіцячай творчасці ўехаў у Палац Друцкіх-Любецкіх, прынамсі ў некаторыя кабінеты (у іншых была музейная выстава).

  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/877399395666854/ Уладзімір Альшэўскі

    Гэта ж дом афіцэраў за савецкі час…Як усё адмянілася! Трэба наведацца.

Комментарии для сайта Cackle