Паміж Херсонам і Гародняй могуць устанавіць авіяцыйнае злучэнне



Спалучыць два рэгіёны такім чынам прапанаваў украінскі бок. Ідэя была агучана падчас візіту дэлегацыі з Гарадзенскай вобласці на чале з кіраўніком горада Мечыславам Гоем у Херсон, – перадае “Гродна Плюс”. Паездка праходзіць у рамках падрыхтоўкі да форуму рэгіёнаў Беларусі ды Украіны, які пройдзе восенню ў Гародні.

Новае авіязлучэнне дапаможа беларусам хутчэй дабірацца да чарнаморскага ўзбярэжжа Украіны, а ўкраінцам – да беларускіх санаторыяў, – адзначылі бакі.

Ужо на наступным тыдні дырэктар аэрапорта “Херсон” мае прыбыць у Гародні, каб абмеркаваць дэталі, – піша сайт s13.ru. Адзначым, што ў мінулым годзе Гародня і Херсон сталі гарадамі-пабрацімамі.

Беларускае Радыё Рацыя