Паміж віленскімі Антокалем і Вяркямі пачаў хадзіць паром
Экалагічны паром Uperis (літоўскі каламбур ад слова upė (рака) і папулярнага ў вялікіх гарадах транспартанага сервісу Uber) пачаў курсіраваць паміж Антокальскім пляжам і мікрараёнам Балтупяй, што з іншага боку Віліі.
Кошт праезду – 1 еўра. Дзецям бясплатна. Паром працуе з 11.00 да 21.00.
