Пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Расеяй і Кітаем прыпынены да 1 сакавіка



 Пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Расеяй і Кітаем часова спыняюцца, каб прадухіліць распаўсюджванне выкліканай новым каранавірусам пнеўманіі. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні „Расійскай чыгункі”.

„У адпаведнасці з загадам Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту ад 30 студзеня 2020 года з 00.00 (па мясцовым часе) 31 студзеня да 1 сакавіка 2020 года часова абмежаваны чыгуначны пасажырскі рух праз пункты пропуску на асобных участках дзяржаўнай граніцы Расейскай Федэрацыі з Кітайскай Народнай Рэспублікай”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У гэты перыяд прыпынілі рух міжнародны пасажырскі поезд 402/401 Суйфэньхэ – Градзекава фарміравання Кітайскай чыгункі, а таксама бесперасадачная група вагонаў фарміравання „Федэральнай пасажырскай кампаніі” зносін Чыта – Маньчжурыя. Пры гэтым міжнародныя чыгуначныя зносіны з Кітаем захоўваецца на маршруце Масква – Пекін.

Да гэтага часу колькасць заражаных пнеўманіяй, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV, дасягнула 9692 чалавек. Колькасць загінулых павялічылася да 213. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) 30 студзеня прызнала ўспышку ў Кітаі пнеўманіі міжнароднай надзвычайнай сітуацыяй.

belta.by