Пасольства Германіі ў Беларусі аднавіла выдачу турыстычных віз



У сувязі з адменай „кавідных” абмежаванняў на ўезд у Германію аднаўляецца выдача турыстычных віз беларусам, але ў сувязі з падвышаным попытам час апрацоўкі візавых хадайніцтваў можа павялічыцца, паведамляе пасольства Германіі ў Беларусі.

З гэтага моманту дапускаецца ўезд на тэрыторыю Германіі з Беларусі для любых мэт паездак (у тым ліку турызм і наведванне сваякоў і сяброў). Патрабаванне прад’яўлення даведкі аб вакцынацыі, даведкі аб перанесеным захворванні або выніку тэсту на каронавірус, пры ўездзе на тэрыторыю Германіі адмяняецца.

Фота: wikimedia.org

[manual_related_posts]