Пасольства Манголіі плануецца адкрыць у Беларусі
Год таму
Планы па адкрыцці ў Менску пасольства Манголіі абмяркоўваліся на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Манголіі Станіслава Чапурнога з міністрам замежных спраў гэтай краіны Дамдзіны Цогтбаатарам, паведамілі ў прэс-службе МЗС.
„Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-мангольскага супрацоўніцтва, уключаючы абмен візітамі на розных узроўнях, адкрыццё пасольства Манголіі ў Беларусі, практычную рэалізацыю Генеральнага пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, актывізацыю міжпарламенцкіх кантактаў і развіццё двухбаковай дагаворна-прававой базы”, – адзначылі ў МЗС.
Фота МЗС