Пераднавагодні Тбілісі



Нягледзячы на тое, што да Новага года застаюцца лічаныя тыдні, у сталіцы Грузіі – сапраўдная вясна.

Многія дрэвы стаяць яшчэ зялёныя, па дарогах скачуць цвыркуны, на вуліцы – плюс 14. І толькі святочныя зніжкі ў магазінах нагадваюць аб тым, што набліжаецца Новы год.

Грузіны традыцыйна – ветлівыя і добразычлівыя.

“Гамарджоба”, – кажуць яны і ўсміхаюцца. Хоць у кожнага свае праблемы…

 Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота аўтара