Першы ў Беларусі кукурузны лабірынт адкрыецца 19 жніўня



Забаўляльны комплекс з лабірынтам на кукурузным полі „Кукуполіс” адкрыецца амаль за 30 км ад Менска 19 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў сялянска-фермерскай гаспадарцы „ДАК”.

Парк незвычайных забаў размясціўся на плошчы 2,5 га ў Дзяржынскім раёне і будзе працаваць да 29 кастрычніка. Кошт білета складзе Br4-7, дзецям да 7 гадоў уваход бясплатны.

У кукурузным лабірынце будзе некалькі ўзроўняў складанасці, яго можна прайсці як паасобку, так і камандай. У час квеста наведвальнікі змогуць выпрабаваць сябе ў ролі сышчыкаў, лепшыя атрымаюць узнагароду і званне першапраходца „Кукуполіса”.

Таксама прадугледжаны атракцыёны для дзяцей (горкі, арэлі, батуты, паветраныя змеі, водныя пісталеты), фуд-корт. Будзе працаваць кантактны заапарк, дзе прапануюць пракаціцца на конях, пагуляць з трусамі і падаіць коз. У зоне адпачынку аграпарку побач з возерам размешчаны палатачны гарадок, горад майстроў.

belta.by