Поле Аршанскай бітвы чакае свайго часу



У першай палове 1990-х гадоў пра Аршанскую бітву пісалася болей, чым пра якую іншую падзею беларускай гісторыі.З прыходам да ўлады Аляксандрам Лукашэнкі ды яго курсам на інтэграцыю з Расеяй стаўленне да бітвы дыяметральна змянілася: прапагандысты зноў узяліся цвердзіць, быццам бітва пад Воршай не вартая і памяці, бо была “братазабойчай”.

Напачатку 90-ых тут праводзіўя фэст бардаўскай песні з удзелам і пры падтрымцы гарадскіх аршанскіх ўладаў – на поле прывозілі лаўкі з Дому культуры, з аўталавак прадавалі прадукты.

Апошнія гады ўлады блакуюць фэст “Аршанская бітва”, каб ён не быў масавым. У гэты дзень адбываюцца арышты і затрыманні, якія пачынаюцца ўжо на вакзале.

У 1990 гады на полі Аршанскай бітвы былі ўстаноўлены крыж і помнік з валуна. У 2014 годзе – 500- годдзя бітвы – на полі нічога не змянілася – поле бітвы зарасло палявымі кветкамі і чакае свайго часу.

 Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя