Помнік Ежы Папялушку ў Беластоку



Ежы Папялушка нарадзіўся 14 верасня 1947 года ў беларускай каталіцкай сялянскай сям’і ў вёсцы Акопы, гміна Сухаволя, Падляшскае ваяводства.

Скончыў духоўную семінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў высвячаны на святара кардыналам Стэфанам Вышынскім. У час забастовак у 1980 годзе займаўся душпастырскай апекай у асяроддзі працаўнікоў Варшавы (спавядаў, правіў літургіі падчас страйку ў Гуце-Варшава).

Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасць». Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захавання ідэалаў «Салідарнасці» (літургіі за Бацькаўшчыну ў парафіі сьв. Станіслава Косткі ў Варшаве падчас ваеннага становішча). 19 кастрычніка 1984 году ксёндз Папялушка быў выкрадзены функцыянерамі Службы бяспекі, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісле.

Яго магіла знаходзіцца каля касцёлу св. Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібож.

У 1997 годзе Рымская каталіцкая царква пачала працэс беатыфікацыі і ў 2008 годзе Ежы Папялушка атрымаў статус Слугі Божага. 19 снежня 2009 года Папа Бенедыкт XVI падпісаў дэкрэт аб прызнанні яго пакутнікам. 6 чэрвеня 2010 года ў Варшаве на плошчы Пілсудскага адбылася цырымонія беатыфікацыі Ежы Папялушкі.

Адзін з помнікаў Ежы Папялушку ўсталяваны ў Беластоку.

Фота Васіля Кроквы