Помнік гурку ў Шклове
Помнік гурку ў Шклове ўсталяваны ў 2007 годзе, аўтар помніка Андрэй Вараб’ёў. Помнік знаходзіцца насупраць гарадскога рынку.
У кошыку ў гурка – грошы, якія трэба пацерці, каб мець дабрабыт, – такая новая шклоўская прыкмета.
Гуркі – традыцыйны промысел для Шклова. Культываваць гуркі пачалі яшчэ ў сярэднявеччы манахі каталіцкіх ордэнаў. Спрыяла вырошчванню гуркоў месца, дзе знаходзіца Шклоў – у пойме Дняпра, ўрадлівая глеба з аднаго боку, а з іншага боку – горад ляжыць паміж узгоркамі, якія абараняюць горад ад ветру.
У савецкія часы гуркі былі выгодным промыслам, які пераследваўся ўладамі. Жаніцца на „агурочніцы” – значыла, што атрымаеш „Жыгулі” на вяселлі. Камуністычныя ўлады пераследавалі агурочнікаў: парнікі пляжылі бульдозерамі, на дарогах стаялі міліцэйскія аблавы, якія спынялі машыны з гуркамі, якія везлі ў Смаленск на рынак. Міліцыянты выкідвалі гуркі ў Дняпро.
8 жніўня ў Шклове праводзіцца свята ураджаю – Дзень гурка.
Беларускае Радыё Рацыя
