Помнік “любімцу Сталіна” ў Воршы



Яшчэ адзін узор савецкай манументальнай прапаганды. У Воршы недалёка ад чыгуначнага і аўта вакзалаў, каля Дому культуры чыгуначнікаў можна пабачыць помнік савецкаму партыйнаму дзеячу – Сяргею Кіраву. Помнік гэты дастаткова рэдкі для нашага часу, бо пасля распаду СССР большасць аб’ектаў, названых у гонар Кірава былі пераіменаваныя.

IMG_2470

Сяргей Кіраў вядомы тым, што пасля яго забойства Леанідам Мікалаевым – 1-га снежня 1934 году ў Смольным, распачаліся масавыя рэпрэсіі ў тым ліку сярод камуністаў. Кіраў быў прызнаны ахвярай “тэрарыстаў і загаворшчыкаў”. У той жа дзень была прынятая пастанова, якая тычылась усіх рэспублікі СССР «Аб унясенні зменаў у крымінальная-працэсуальныя кодэксы саюзных рэспублік»: “Судовым органам не затрымліваць выкананне прысудаў”. Так пачаліся масавыя рэпрэсіі адносна тагачасных эліт – партыйных і гаспадарчых дзеячоў.

Іменем Кірава ў СССР было названа неверагодна шмат аб’ектаў, некалькі гарадоў і нават выспы ў моры.

Кіраў лічыўся “лібімцам Сталіна”.

 Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя