Помнікі Тарасу на Парнасе



Два помнікі герою паэмы „Тарас на Парнасе” – палясоўшчыку Тарасу, які трапіў на Парнас да алімпійскіх Багоў, знаходзяцца ў Гарадку – гістарычным мястэчку Віцебшчыны. 

Лічыцца, што менавіта ў лесе пад Гарадком было тое месца, адкуль пачаўся шлях Тараса на Парнас. 

Меркаваны аўтар паэмы Канстанцін Вераніцын паходзіў з Гарадка. 

А на будынку музея ў Гарадку – гістарычны герб Пагоня. 

Недалёка ад Гарадка мяжа з Расеяй. 

Беларускае Радыё Рацыя