Помнік Яну Паўлу II на вуліцы Дзяржынскага ў Лепелі



Помнік знаходзіцца на тэрыторыі касцёлу святога Казіміра ў Лепелі.

Парадаксальна, але касцёл і помнік Папу Рымскаму месцяцца ў Лепелі на вуліцы імя Фелікса Дзяржынскага.

Адразу за касцёлам вялікае светла-блакітнае Лепельскае возера. 

 

Лепель знакаміты сваімі нетрывіяльнымі помнікамі. У Лепелі ёсць помнік Льву Сапегу, Русалцы,  Лепельскаму Цмоку. Супраць помніка Лепельскаму Цмоку актыўна выступала праваслаўная царква. 

Беларускае Радыё Рацыя