Пакручасты лёс даўгаўпілскай кірхі



Бадай на ўсіх фотарэпартажах і ўсіх фотальбомах, прысвечаных Даўгаўпілсу (Дзвінску), можна пабачыць гэты храм. Гэта эвангеліцка-лютэранская царква Марціна Лютэра.

Будавалася ў 1892-1893 гадах. Архітэктар сабора – Вільгельм Нэйман (1849-1919). Царква пабудавана ў стылі неаготыкі. На фатаграфіі 1912 года Пракудзіна-Горскага бачны гадзіннік у вежы кірхі.

Царква пацярпела ў 1941 годзе – згарэў шпіль вежы. Была пашкоджана і сама вежа. Адноўленая ў 1941-1943 гадах, але шпіль зроблены ў вельмі скарочаным выглядзе. Пасля вайны гадзіннік з вежы здалі ў металалом. У пасляваенны час у кірсе знаходзіўся склад, затым тут была арганізавана школа бокса. У 1987 годзе адбыўся моцны пажар. Згарэла вежа і дах.

У снежні 1991 года кірху перадалі суполцы вернікаў, пачалася павольная рэканструкцыя храма. У пачатку 90-х гадоў быў адноўлены шпіль царквы першапачатковай вышыні (52 метра), але ўжо не з медзі і не меў мастацкіх узораў, як гэта было да пажару ў 1941 годзе. У вежы маюцца званы, размешчаныя на ўзроўні прыкладна 20-21 метра. 

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя