Пружанскі палацык



Установа культуры музей-сядзіба Пружанскі палацык – адная з найвялікшых гісторыка-культурных каштоўнасцяў пружанскай зямлі. Ён размешчаны ў будынку мескага сядзібнага дому XIX стагодзьдзя.

Сядзіба з’яўляецца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры нэарэнэсансу, адзіная адноўленая такога тыпу ў Беларусі. Урачыстае адкрыццё Пружанскага палацыка як музею адбылося ў 1999 годзе.

Цяпер у ім змяшчаюцца як выставы сучаснага мастацтва, так і выставы старажытнага беларускага побыту, малая экспазіцыя разнастайнасці відавога складу жывёлаў Белавежскай пушчы ды так далей. Кожны год музей наведваюць каля 10 тысяч турыстаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя