Расавіяцыя да 2 сакавіка прыпыніла працу 12 аэрапортаў на поўдні Расеі



Расавіяцыя ўвяла абмежаванні на працу аэрапортаў на поўдні Расеі, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ўстановы.

Часова прыпыненая праца аэрапортаў: Растоў (Платаў), Краснадар (Пашкоўскі), Анапа (Віцязева), Геленджык, Эліста, Стаўрапаль, Белгарад, Бранск, Арол, Курск, Варонеж, Сімферопаль.

«Авіяцыйныя ўлады Расеі настойліва не рэкамендуюць пасажырам бліжэйшых рэйсаў і сустракаючых прыбываць у аэрапорты. Аб усіх зменах у раскладзе працы аэрапортаў і авіякампаній варта ўдакладняць на афіцыйных сайтах аэрапортаў і авіякампаній, уключаючы сацыяльныя сеткі», — адзначылі ў ведамстве.

[manual_related_posts]