Руіны аршанскага завода жалезабятонных вырабаў



Дзевяць гектараў закінутых цэхоў знаходзяцца ў Воршы па вуліцы Леніна, адразу за політэхнічным коледжам, былым будаўнічым ПТВ 110.

Рэаліі закінутых цэхоў нагадваюць атмасферу твору братоў Стругацкіх „Пікнік на ўзбочыне”. Тут растуць дзіўныя расліны, якія не сустракаюцца разам у прыродзе. Іх насенне прыносяць у руіны птушкі, а сцены абараняюць ад ветра.

Некаторыя закінутыя пакоі нагадваюць арт-прастору з добрым асвятленнем.

Калідоры на трэццім паверсе.

  Часам на сценах вельмі прыгожыя графіці, каля якіх хочацца сфатаграфавацца.

Тут спяваюць птушкі.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя