“Сад скульптур” Сяргея Жылевіча



У палескай вёсцы Баяры, што ў Пінскім раёне, беларускі скульптар, чалец амерыканскага мастацкага аб’яднання MAP Сяргей Жылевіч заснаваў  “сад скульптур”. За 35-год жыцця ў Баярах мастак стварыў звыш 100 скульптур, якія ўпрыгожваюць тэрыторыю ягонага дома-майстэрні.

G738174

Скульптар працуе з гранітам, алюмініем, мармурам, бронзай ды дрэвам. З ягонымі творамі знаёмыя ў Польшчы, Злучаных Штатах Амерыкі, Нямеччыне ды Іспаніі.

“Дзе б я не быў, але ніколі не думаў пакінуць родныя мясціны”, – кажа мастак:

– Гэты дом, гэтую прастору я настолькі палюбіў, што ніякае замежжа не ідзе з імі ні ў якое параўнанне. Стараюся так пабудаваць сваё жыццё, каб  ствараць кожную хвіліну. Калі я не магу трымаць у руках пэнзаль ці аловак, то пішу вершы.

У мінулым годзе, на набярэжнай Пінска, з’явілася скульптура Сяргея Жылевіча, якая ўвекавечыла пінскае паданне аб уюне.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Настассі Занько