Салацце – падарожжа ў вёску майстроў



Кожны чалавек марыць пра падарожжы і прыгоды, пабачыць цікавыя мясціны і рэчы, зробленыя знакамітымі асобамі.

Недалёка ад Гародні ў 30 кіламетрах ад гораду ёсць вёска Салацце, якая вядомая на ўсю Беларусь працамі мастакоў і скульптараў ці дызайнераў. У гэтай вёсцы ўжо трэці год летам адбываецца арт-плэнер, пасля якого вёска ўпрыгожваецца цікавымі працамі. Каб патрапіць ў вёску Салацце трэба выехаць у накірунку да Парэчча, што знаходзіцца каля мяжы з Літвою. Ад Гародні ў Парэчча можна патрапіць некалькімі шляхамі: цягніком, што ходзіць 4 разы на дзень, ці маршруткаю, што ходзіць амаль кожную гадзіну з ранку да позьняга вечару. Хто едзе ў той бок ведае, што заўсёды трэба мець з сабой пашпарт. Яшчэ год таму, каб патрапіць у Парэчча ці Салацце трэба было мець з сабой пропуск у памежную зону, аднак з 2017 году гэты пропуск – адменены.

Невялічкая вёсачка сустракае сваіх гасцей вялікімі арт-аб’ектамі: Багоўка ці божая кароўка з аўтамабільным нумарам, пакошаны знак населенага пункту. У сярэдзіне вёскі нібы сярэднявечнае паселішча, з драўляным плотам ды варотамі як у фільмах пра старажытніх вікінгаў. Сама вёска Салацце ўяўляе сабой паселішча, ў якім перыядычн жывуць такія выдомыя прадстаўнікі культурнай эліты Гарадзеншчыны, як Віктар Шалкевіч ці Юрась Мацко.

Юрася Мацко ў вёсцы ведаюць як не толькі вядомага каваля, але і майстра, які ўпрыгожввае вёску. Яго працы і працы яго сяброў мастакоў можна пабачыць амаль на ўсіх частках гэтай вёскі. Гэтыя выявы мастацтва зроблены з катушак, якія амаль 5 год таму Юрась прывёз сабе на падворак і хацеў выкарыстаць на дровы. Па дарозе назад у Гародню не забудзьцеся завітаць ў Парэчча і пабачыць адзін з самых старых чыгуначных вакзалаў і макет паравоза, які калісці хадзіў між Варшавай і Санкт-Пецербургам. Вядомае Парэчча сваімі месцамі адпачынк: вазёрамі, куды шмат гарадзенцаў ездзяць бавіць вольны час на выходныя.

Андрэй Мялешка, Гародня-Парэчча-Салацце