Самы папулярны турыстычны горад свету ў 2017 годзе



Даследчая кампанія Euromonitor International апублікавала топ-100 гарадоў найбольш прывабных для турыстаў. Ні адзін горад Беларусі ў дадзены рэйтынг не патрапіў.

Самым прывабным для турыстаў горадам у 2017 годзе стаў Ганконг, пра гэта сведчаць дадзеныя справаздачы даследчай кампаніі Euromonitor International.

Паведамляецца, што Ганконг сёлета наведалі 25,7 мільёна турыстаў. На другім месцы рэйтынгу знаходзіцца Бангкок (23,3 мільёна), на трэцім – Лондан (19,8 мільёна наведвальнікаў), паведамілі РІА Навіны.

У першую дзясятку па прывабнасці для турыстаў таксама ўвайшлі гарады Сінгапур, Макао, Дубай, Парыж, Нью-Ёрк, Шэньчжэнь і Куала-Лумпур. Паводле рэйтынгу, Масква заняла 49-е месца – у 2017 годзе сталіцу Расеі наведалі 4,6 мільёна турыстаў. Таксама ў рэйтынг патрапіў Санкт-Пецярбург, ён заняў 73-е месца з 2,9 мільёна наведвальнікаў.

ej.by