Шакаладныя анёлы і яечня ў Гомелі



Вельмі дзіўныя і нечаканыя вырабы з шакалада можна пабачыць у фірмовай краме „Спартак”, якая знаходзіцца на тэрыторыі кандытарскай фабрыкі на вуліцы Хатаевіча ў Гомелі.  

Анёлы з белага шакаладу тут па суседству з пеліканамі, пінгвінамі ў шаліках ды Дзядамі Марозамі. 

Усё, што прадстаўлена ў вітрынах, фабрыка „Спартак” прапануе вырабіць на замовы.. 

Ёсць тут і шакаладныя скарбонкі з грашыма. 

 Не ўсе вырабы выглядаць аднолькава прывабліва. Шакаладныя шашлыкі, пельмені і патэльня з яечняй выклікаюць здзіўленне. 

Здзіўленне выклікаюць і шакаладныя пчолы больш падобныя на мух. 

Беларускае Радыё Рацыя