Спадчына роду Агінскіх



У снежні адбылася цікавая паездка жыхароў Смаргоньшчыны ў перадкалядную Польшчу.

Супрацоўнікі музея-сядзібы М. К. Агінскага, сябры мясцовага дабрачыннага фонда “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” і пярвічнай жаночай арганізацыі “Сяльчанка” здзейснілі падарожжа ў Польшчу. Вандроўнікі мелі на мэце ўбачыць тыя палацы роду князёў Агінскіх, якія нашы суседзі змаглі захаваць, і наведалі Сокалаў-Падляшскі, Седльце, Гузаў, Небароў, Варшаву, а таксама музей Фрэдэрыка Шапэна ў Жалязовай Волі. Падарожнікаў уразіў касцёл у Медневіцэ, дзе, па некаторых звестках, пахаваны бацька аўтара паланэзу Андрэй Агінскі.

Бадай, Міхал Клеафас Агінскі – той кампазітар, які важны і для беларусаў, і для палякаў адначасова, але ж класічныя музыка – тое, што аб’ядноўвае меламанаў ва ўсім свеце!

Дар’я Ліс, Беларускае Радыё Рацыя, Смаргонскі раён

Фота аўтара