Стамбул. Галацкі мост



Мост у Стамбуле – гэта больш, чым мост, які спалучае пункт “А” з пунктам “Б”. На стамбульскім мосце можна лавіць рыбу, прадаваць рыбацкія прылады і прынады, ганляваць фаст-фудам, жабраваць і нават адкрыць рэстаран.  

На мосце, перакінутым праз затоку Залаты Рог ад Галаты да раёна Эмінёню, ад рана і да позна ўвіхаюцца жабракі, гандляры і афіцыянты. Але больш за ўсё, натуральна, рыбакоў, якія стаяць з вудамі ці не праз кожныя дзесяць метраў. Галоўны здабытак – бычкі і кефаль.

Зрэшты, воды затокі Залаты Рог – ці не самыя забруджаныя на ўсім Басфоры. Цікава, хто тую рыбу наважваецца есці?

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара