Сусветна вядомы падарожнік і першаадкрывальнік у Менску



Тры дні будзе ў Менску сусветна вядомы польскі падарожнік ды першаадкрывальнік, аўтар шэрагу кніг ды сябар міжнародных геаграфічных таварыстваў Яцэк Палкевіч.

Ён стане рыхтаваць ды прасоўваць у Беларусі свой новы праект “Новы Шоўкавы шлях”, мэта якога – прайсці шляхам Марка Пола ў сучасных рэаліях.  24-27 верасня калона ўсюдыходаў пад яго ж кіраўніцтвам  рушыць з Польшчы ў Кітай праз нашу краіну.

У сталічным Прэс-клубе адбылася сустрэча з Яцэкам Палкевічам, які  займаецца “Новым Шоўкавым шляхам” ужо больш за год.

Учора ў Менску ў яго ўжо адбыліся сустрэчы ў Міністэрствах замежных спраў, спорту і турызму. Сёння – сустрэча са студэнтамі БДУ.

Больш падрабязна ў далучаным гукавым файле.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя